Стары Ольса - Грюнвальдская битва скачать песню в формате mp3

Рейтинг: 0

Исполнитель: Стары Ольса

Название песни: Грюнвальдская битва

Время: 07:44

Дата добавления: 2015-07-26

Просмотров: 259

Устал ждать пока пройдет реклама? Слушай Стары Ольса - Грюнвальдская битва без рекламы по прямой ссылке.

Скачать Другие песни исполнителя Стары Ольса

Текст песни:

Песня "Грунвальдская бітва 1410 г" с альбома "Гераiчны эпас" (2007 г.)
Словы Мацея Стрыйкоўскага (“Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” (1582), пераклад з польскай мовы А.Дзітрыха), музыка народная – са зборніка БНТ Балады (Кн. 1. Мн., 1977). У Хроніцы М.Стрыйкоўскага назва гучыць так: “Пра слаўную вайну і слаўную бітву Ягайлы і Вітаўта з прускімі крыжакамі і князямі Нямецкага рэйху ў 1410 годзе.” Адаптацыя тэкста да мелодыі выканана З.Сасноўскім.
Мацей Стрыйкоўскі (1547 – 1593) – адзін з найбольш вядомых гісторыкаў Рэчы Паспалітай другой паловы XVI ст. Пасля вучобы ў Кракаўскім універсітэце прыехаў у Беларусь. Прафесійны ваенны, служыў ў Віцебскім і Слуцкім гарнізонах, спалучаў рыцарскі побыт (войны, паходы, бітвы) і напісанне патрыятычных вершаваных твораў па гісторыі Рэчы Паспалітай. Найбольш вядомыя з іх: “Ганец цноты...”, “Пра вольнасці Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага”, хроніка “Пра пачатак, паходжанне, мужнасць, рыцарскія і грамадзянскія справы слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рускага” (прысвечаная князю Юрыю Слуцкаму). Аднак найбольшую славу як гісторыку і паэту прынесла М.Стрыйкоўскаму “Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсяе Русі” – першая друкаваная гісторыя ВКЛ. Каштоўнасць Хронікі ў тым, што яе аўтар з’яўляўся відавочцам многіх апісаных ім войнаў і асабістым удзельнікам многіх бітваў.

Слаўлю адвагу, ваяроў сармацкіх
Што пасеклі ў бітве рыцараў крыжацкіх

Меўся ордэн ўсю Літву з Польшчай зруйнаваці
Прагнуў права сваё нам гвалтам навязаці

Таму варта хутка на вайну збірацца,
Каб на прускіх землях з ворагам спаткацца

Гвалт крыжацкі супыніць ды уласнай сілай
Славу-волю нам здабыць для Айчыны мілай

Войскі ўсе выйшлі і хутчэй памчалі
Ды ля Грунэвальда станы пастаўлялі

Нашы Багародзіцу, немцы Dasticht завялі
Ды з гарматаў грукат-трэск гучна распачалі

Так літвіны смела з крыкамі нясуцца
А пад імі коні бакамі б’юцца

Смела з літвай Вітаўт рэй вядзе-трымае
І натхняе крыкам, шэрагі раўняе

Шалёна, мужна з гуфам гуф сячэцца
Як мядзведзь раз’юшаны, што на злом нясецца

Твар да твару сеча йдзе, немцы нас змагаюць
А ж літва з татарамі з лукаў іх накрываюць

Страшны хруст, звон, грукат, гром ідзе ад зброі
Горлы ў крыку лютым пазрывалі воі

Шум і звон ад зброі далятае страшна,
Сонца ў небе плыве залаціста-ясна

Прускіх дзесяць комтураў там важнейшых легла
Кроў струменем ліецца, немчура пабегла

Нашы колюць, рэжуць, б’юць, волю зброі даўшы
Ды палоняць комтураў, рукі ім звязаўшы

Дзідамі там немцаў, у хрыбты калолі
Ды вантробы люта ім з жыватоў паролі

Нашы моцна, смела гуф нямецкі білі
Як ваўкі пад кустам, кнехты галасілі

Колькі міль за ворагам нашы воі мчалі
Немцы леглі, як трава зброю пакідалі
________
Хутка вестку добрую нашы людзі мелі
І паветра і зямля ад імшы дрыжэлі

Ўдзячна па касцёлах Te deum завялі
І ў Літве і ў Польшчы Бога праслаўлялі.

Видео
Стары Ольса Грюнвальдская битва
Комментарии (0)
Добавить комментарий